У Бешанковіцкім раёне пад машыну трапіў 85-гадовы раварыст
Раварыст загінуў пад коламі аўто ў Бешанковіцкім раёне, паведамляе прэс-служба ДАІ Віцебскай вобласці.
Трагедыя адбылася сёння каля 12-й гадзіны на 37-м кіламетры дарогі «Сянно — Бешанковічы — Ушачы».
Кіроўца Audi 2003 года нараджэння збіў 85-гадовага веласіпедыста, які перасякаў праезную частку.
Пажылы мужчына ад атрыманых траўмаў памёр на месцы.