БЕЛ Ł РУС

Сталічную настаўніцу фізкультуры судзяць за ўдзел у пратэстах

1.03.2025 / 9:0

Nashaniva.com

Яне Чобат пагражае да трох гадоў калоніі. 

Яна Чобат. Фота з яе старонкі Укантакце

У судзе Ленінскага раёна Мінска 5 сакавіка 2025 года пачынаецца працэс над Янай Андрэеўнай Чобат. Дзяўчыне можа пагражаць да трох гадоў калоніі за ўдзел у пратэстах (арт. 342 Крымінальнага кодэкса). 

Па звестках Digital Intelligence Team, такі чалавек у Беларусі адзін.

Яне Чобат 28 гадоў. Яна мінчанка. Пасля школы дзяўчына скончыла ўніверсітэт і працуе настаўніцай фізкультуры ў адной з мінскіх школ.

Таксама яна фітнэс-трэнер. Захапляецца аматарскім трыятлонам і конным спортам.

Чытайце таксама:

Пасля вяртання ў Беларусь арыштавалі Вераніку Жалубоўскую — сцюардэсу Катарскіх авіяліній, актрысу і мадэль

Распавядаем, як даказваюць удзел беларусаў у пратэстах і як зменшыць рызыку

Што менавіта сілавікі правяраюць у смартфонах затрыманых беларусаў і як абараніцца

Каментары да артыкула