БЕЛ Ł РУС

Паўднёвая Карэя зняла частку санкцый з Беларусі

28.02.2025 / 16:56

Nashaniva.com

Паўднёвая Карэя аслабіла санкцыі ў дачыненні да Беларусі. Рашэнне было прынята яшчэ 24 лютага, але папраўкі ў заканадаўства ўступілі ў сілу 28-га.

Фота ілюстрацыйнае

У прыватнасці, Паўднёвая Карэя дазволіла экспарт медыцынскага абсталявання ў Беларусь і ў Расію. У якасці прыкладу называецца пастаўка рэнтгенаўскіх апаратаў і радыенуклідных прылад візуалізацыі.

Разам з тым сказана, што пад выключэнні трапляе любая медтэхніка, а таксама прызначаныя для яе запчасткі.

Раней для пастаўкі асобных відаў абсталявання, якое трапіла пад санкцыі, неабходна было атрымліваць індывідуальныя дазволы. Цяпер для экспарту патрабуецца толькі папярэдняе паведамленне ўладаў.

Акрамя таго, на працягу 30 дзён пасля ўстаноўкі тэхнікі трэба будзе падаць пацвярджэнне, а затым два разы на год даваць справаздачу пра мэтавае выкарыстанне.

Рашэнне аб адмене абмежаванняў у дачыненні да медабсталявання прынята з улікам «складанасцяў, якія заяўляліся ў апошні час кампаніямі-экспарцёрамі», гаворыцца ў дакуменце.

Чытайце таксама:

Нашто Кіму лезці ва Украіну і чаму за гэтым можа стаяць Кітай?

Як беларусы дапамагалі аснашчаць расійскую вайсковую машыну заходнім абсталяваннем

Трамп працягнуў на год санкцыі супраць Расіі

Каментары да артыкула