БЕЛ Ł РУС

Дзяўчынка праглынула магніт, а бабуля замест хуткай выклікала таксі. Пашанцавала з кіроўцам

28.02.2025 / 17:39

Nashaniva.com

15 лютага ў Гомелі двухгадовая дзяўчынка праглынула магніт. Яе бабуля ці то памылкова, ці то спецыяльна выклікала таксі. Але ім пашанцавала з кіроўцам, піша Onliner.

Павал. Фота: Onliner

На выклік прыехаў таксіст «Яндекс Go» Павал. Ён працуе ў гарадскім аддзеле па надзвычайных сітуацыях, а ў вольны ад службы час таксуе.

У стрэсавай сітуацыі мужчына зразумеў, што па корках у Гомелі можа не паспець да бальніцы.

«Жанчына распавяла, што дзіця праглынула магніт, задыхаецца. Адлегласць да бальніцы складала кіламетраў 16, навігатар паказваў час у шляху каля 26 хвілін. Горад стаяў у корках, было прыкладна 7 гадзін вечара. Я адразу зразумеў, што ў такіх умовах у мяне мала шанцаў давезці дзіця да лекараў», — падзяліўся з журналістамі Павал.

Тады кіроўца звязаўся з дыспетчарам ДАІ і папрасіў, каб яго суправадзіў экіпаж. Службовае аўто перахапіла дзяўчынку на паў шляху да бальніцы і значна хутчэй паспела перадаць яе лекарам.

Зараз з дзіцём усё добра, а да Паўла ў ДАІ ніякіх прэтэнзій няма.

Чаму бабуля адразу вырашыла выклікаць таксі, а не машыну хуткай дапамогі, невядома.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула