БЕЛ Ł РУС

У Пецярбургу гарадскі аўтобус страціў кіраванне і пратараніў некалькі машын ды іншы аўтобус ВІДЭА

28.02.2025 / 18:03

Nashaniva.com

Аварыя адбылася ў Маскоўскім раёне Санкт-Пецярбурга, на Варшаўскай вуліцы, паведамілі ў гарадскім упраўленні МУС.

Пацярпелы ў выніку наезду аўтобус. Фота: Фонтанка 

Паводле інфармацыі выдання «Фонтанка», разглядаецца версія, што кіроўца аўтобуса мог заснуць за рулём. Перад выхадам на рэйс ён праходзіў «медыцынскі кантроль», удакладняе выданне. Сам кіроўца аўтобуса сказаў, што яму стала дрэнна за рулём.

У выніку аварыі загінула жанчына, якая стаяла на вуліцы. Дакладная колькасць пацярпелых не паведамляецца. Ніхто з пасажыраў аўтобуса не пацярпеў.

Пра марку аўтобуса афіцыйна не паведамляецца, але візуальна падобна, што гэта беларускі МАЗ.

Чытайце таксама:

У студзені МАЗ прадаў на расійскім рынку ўсяго чатыры аўтобусы

У Архангельску масава ламаюцца аўтобусы МАЗ — праз гэта парушаны графік руху

У Расіі абваліліся продажы беларускіх аўтобусаў

Каментары да артыкула