БЕЛ Ł РУС

У Браславе за «экстрэмізм» судзілі ўдзельніка прапагандысцкага аўтапрабегу

28.02.2025 / 22:29

Nashaniva.com

28 лютага ў судзе Браслаўскага раёна адзначылася імя Віктара Нукшы (без імя па бацьку). Мужчыну ставілі ў віну ч. 2 арт. 19.11 КаАП РБ — «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў», заўважыў тэлеграм-канал «Витебск, я гуляю!»

Пры гэтым газета «СБ-Беларусь сегодня» пісала ў верасні 2021 года пра браслаўчаніна з такімі персанальнымі данымі як пра ўдзельніка аўтапрабегу «Сімвал адзінства».

Віктар Нукша тады выказаўся, што ўдзельнічае ў гэтым мерапрыемстве ўсёй сям'ёй:

«Жывем у Браславе, але вырашылі ехаць разам з усімі ад Пастаў. Правядзем аўтакалону да Верхнядзвінска — і дадому, хоць з задавальненнем праехалі б увесь віцебскі маршрут. З некаторымі хлопцамі нават паспеў пасябраваць, уяўляеце? А наогул, за час правядзення аўтапрабегаў для сябе канчаткова пераканаўся: сіла народа — у яго згуртаванасці».

Іншага Віктара Нукшу знайсці не ўдалося, таму ёсць высокая верагоднасць, што гэта адзін і той жа чалавек.

Чытайце таксама:

Яшчэ адну супрацоўніцу «Пеленга» судзяць за «заклікі да прычынення шкоды Беларусі»

Аналітыка Андрэя Паротнікава прыгаварылі да 10 год зняволення

Молодую минчанку, занимавшуюся альтернативной медициной, осудили по трём политическим статьям. Вероятная причина — комментарии в телеграме

Каментары да артыкула