БЕЛ Ł РУС

У Лунінецкім раёне кіроўца заснуў за рулём

1.03.2025 / 16:11

Nashaniva.com

30-гадовы кіроўца загінуў у Лунінецкім раёне, і гэта скончылася трагічна, паведамляе УУС Брэсцкага аблвыканкама.

Фота: t.me/krepostfortuvd

Трагедыя адбылася сёння каля 10:30 на дарозе М-10 «Мяжа РФ — Гомель — Кобрын».

Жыхар Гомельскай вобласці за рулём Fiat ехаў з боку Гомеля ў напрамку Пінска. На 369 кіламетры трасы ён заснуў за рулём, з'ехаў у правы па ходзе руху кювет і ўрэзаўся ў дрэва.

Кіроўца загінуў на месцы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула