Мінчук разбіў пляшку аб галаву ў рэстаране і ўцёк за мяжу. Яго затрымалі і дэпартавалі
У маі 2024 года мужчына адпачываў у адным са сталічных рэстаранаў.
Ён спрабаваў запрасіць іншых наведвальнікаў да свайго стала, але пасля некалькіх адмоў разбіў пляшку аб галаву аднаго з іх. Пацярпелы атрымаў лёгкія траўмы.
Пасля інцыдэнту абвінавачаны збег за мяжу, і яго абвясцілі ў вышук. Праз некаторы час замежныя праваахоўныя органы яго затрымалі, Беларусь атрымала згоду на экстрадыцыю, і мужчыну даставілі на радзіму.
Цяпер яму выстаўлена абвінавачанне па ч. 3 арт. 339 КК РБ (асабліва злоснае хуліганства). Да суда ён застанецца пад вартай.