БЕЛ Ł РУС

Пад суд трапіў намеснік гендырэктара па бяспецы «Полацк-Шкловалакна»

3.03.2025 / 18:13

Nashaniva.com

3 сакавіка ў судзе Верхнядзвінскага раёна разглядаецца справа аб кампенсацыі маёмаснай шкоды, прычыненай работнікамі ААТ «Полацк-Шкловалакно» пры выкананні службовых абавязкаў, заўважыў тэлеграм-канал «Витебск, я гуляю!»

Ігар Андрон

У ліку адказчыкаў пазначаныя намеснік генеральнага дырэктара па бяспецы, рэжыму і кадрах прадпрыемства Ігар Андрон, а таксама начальнік вытворчасці № 2 энергазабеспячэння Павел Вішнеўскі і Дыяна Шніпава.

Ігар Андрон быў прызначаны на цяперашнюю пасаду ў 2021 годзе — цяпер на такую пасаду ставяць альбо дзейнага супрацоўніка КДБ, альбо работніка, які падпісаў кантракт з установай аб супрацоўніцтве. На прадпрыемстве ён адказвае за кадравую палітыку і быў неаднаразова заўважаны ў запалохванні работнікаў за выказванне свайго меркавання і падпіску на незалежныя медыя.

Ігар Андрон таксама ўзначальвае антыкарупцыйную камісію на заводзе.

Чытайце таксама:

«Стымулюе ўсіх на заводзе». Прапагандыст Тур патлумачыў, навошта ў арганізацыі паўсюль уладкоўваюць штатных супрацоўнікаў КДБ

«Ніхто з кіраўніцтва з ім не спрачаецца». Якія былыя сілавікі абселі кіраўнічыя пасады буйных беларускіх прадпрыемстваў

На «Полацк-Шкловалакно» прапануюць браць заробак «натурпрадуктам» — ежай і ўласнымі вырабамі

Каментары да артыкула