БЕЛ Ł РУС

Валожынскім школьнікам зладзілі экскурсію на Акрэсціна

5.03.2025 / 16:57

Nashaniva.com

Валожынская раённая газета «Працоўная слава» паведаміла, што ў рамках акцыі «Сябруем з законам!» супрацоўнікі інспекцыі па справах непаўналетніх Валожынскага РАУС зладзілі вучням з розных школ раёна экскурсію ў Мінск.

Фота: valozhin.by

Месцам наведвання стаў прыёмнік-размеркавальнік для непаўналетніх УУС Мінаблвыканкама, які месціцца на завулку Акрэсціна.

«Падчас экскурсіі школьнікам патлумачылі асновы і парадак утрымання ў прыёмніку. Хлопцы змаглі пагутарыць з дзецьмі, якія на гэты момант знаходзяцца ва ўстанове. У ходзе размовы яны пажадалі адзін аднаму поспеху і цярпення», — піша раённая газета.

Выглядае, што такія паездкі ладзяцца планава і мусцяць ахапіць розныя рэгіёны. Раней паведамлялася пра такую самую экскурсію, якую зладзілі для школьнікаў Смаргонскага раёна.

Чытайце таксама:

Гродзенскім школьнікам паказалі, як карыстацца міліцэйскімі дубінкамі 

Школьнікаў са Смаргонскага раёна звазілі з экскурсіяй на Акрэсціна

Кіроўца ў шоку ад таго, як дзеці загадзілі аўтобус пасля экскурсіі

Каментары да артыкула