БЕЛ Ł РУС

«Апошняе папярэджанне». Трамп запатрабаваў ад ХАМАС вызваліць закладнікаў у Газе

6.03.2025 / 07:30

Nashaniva.com

Прэзідэнт ЗША запатрабаваў ад баевікоў групоўкі ХАМАС неадкладна вызваліць усіх закладнікаў, якіх утрымліваюць у сектары Газа, а таксама пакінуць тэрыторыю анклава. Тым часам Белы дом пацвердзіў, што ЗША вядуць перамовы з ХАМАС наконт закладнікаў, піша Бі-бі-сі.

Фота: Joe Raedle / Getty Images

«Вызваліце ўсіх закладнікаў цяпер, а не потым, і неадкладна вярніце ўсе целы забітых вамі людзей, інакш вам канец. […] Ніводны член ХАМАС не будзе ў бяспецы, пакуль вы не зробіце тое, што я кажу», — напісаў ён у сваёй сацсетцы Truth Social.

«Гэта ваша апошняе папярэджанне! Што датычыцца кіраўніцтва [ХАМАС], то цяпер самы час пакінуць Газу, пакуль у вас яшчэ ёсць шанец. Таксама звяртаюся да жыхароў Газы: вас чакае выдатная будучыня, але не ў тым выпадку, калі вы будзеце ўтрымліваць закладнікаў. Калі вы гэта зробіце, вы памрэце», — дадаў ён.

Трамп не ўпершыню пагражае ХАМАС. Калі ў пачатку лютага ХАМАС прыгразіў прыпыненнем вызвалення закладнікаў, Трамп заявіў, што ў такім выпадку для баевікоў «пачнецца сапраўднае пекла».

Тады ў ХАМАС заявілі, што мова пагроз не мае сэнсу і толькі ўскладняе сітуацыю.

Раней у сераду Белы дом пацвердзіў, што ЗША вядуць перамовы з ХАМАС наконт закладнікаў, хоць дагэтуль Вашынгтон пазбягаў прамых кантактаў з баевікамі. Прэс-сакратар Белага дома Кэралін Левіт паведаміла, што перад пачаткам перамоў з Ізраілем былі праведзены кансультацыі.

Паводле звестак крыніц Бі-бі-сі, паміж прадстаўнікамі ХАМАС і ЗША адбыліся дзве сустрэчы. Цяперашнія кантакты можна назваць незвычайнымі, але не беспрэцэдэнтнымі.

У красавіку мінулага года адбылася яшчэ адна сустрэча з прадстаўнікамі адміністрацыі Байдэна для абмеркавання пытання аб амерыканскіх закладніках.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула