БЕЛ Ł РУС

«Вядомы акцёр» паспрабаваў развесці беларуску на грошы

6.03.2025 / 14:10

Nashaniva.com

Невядомы напісаў 47-гадовай жыхарцы Наваполацка ад імя акцёра Джэйсана Мамоа.

Злачынца пачаў перапіску з жанчынай, якая хутка перарасла ва флірт. У пэўны момант «акцёр» паведаміў, што даслаў ёй пасылку з вялікай сумай грошай, піша Следчы камітэт.

Пад выглядам аплаты мытных збораў махляры выцягнулі ў ахвяры больш за 1600 рублёў.

Але і гэтага ім было недастаткова: ад імя «зацікаўленых органаў» аферысты паведамілі, што ў пасылцы знайшлі буйную суму грошай.

Яны запатрабавалі 3,5 тысячы даляраў за «ўрэгуляванне пытання» і пачалі пагражаць праблемамі з законам.

Жанчына зразумела, што стала ахвярай падману, толькі калі афармляла крэдыт у банку, у выніку «акцёр» перастаў выходзіць на сувязь.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула