БЕЛ Ł РУС

Паштовая служба Даніі спыняе дастаўку лістоў

6.03.2025 / 14:54

Nashaniva.com

Жыхары Даніі практычна перасталі пісаць лісты. З пачатку XIX стагоддзя колькасць лістоў зменшылася на 90 працэнтаў.

Дзяржаўная паштовая служба Даніі PostNord у канцы 2025 года цалкам спыніць дастаўку лістоў, піша Бі-бі-сі.

Кампанія тлумачыць гэта тым, што датчане практычна перасталі пісаць лісты. З пачатку XXI стагоддзя колькасць адпраўленых лістоў скарацілася на 90% — з 1,4 мільярда да 110 мільёнаў у мінулым годзе.

Ужо летам пачнуць дэмантаваць паўтары тысячы паштовых скрынак па ўсёй краіне.

Дастаўка лістоў у Даніі пачалася ў 1624 годзе. На працягу 400 гадоў у краіне дзейнічала ўніверсальная паштовая служба.

PostNord засяродзіцца на дастаўцы пасылак. Паштовыя маркі, набытыя ў гэтым або мінулым годзе, можна будзе вярнуць у пошту на працягу бліжэйшага года.

Па словах кіраўніка PostNord Кіма Педэрсена, усё больш датчан пераходзяць на лічбавыя тэхналогіі.

Толькі за апошні год колькасць адпраўленых лістоў упала яшчэ на 30%.

Аднак каля 271 тысячы чалавек, пераважна пажылыя людзі, па-ранейшаму аддаюць перавагу папяровым лістам.

Скарачэнні закрануць і паштальёнаў: з 4600 супрацоўнікаў PostNord працу страцяць каля 1500 чалавек.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула