БЕЛ Ł РУС

У Лунінецкім раёне мужчына стрэліў сабе ў руку

6.03.2025 / 16:23

Nashaniva.com

Жыхар Лунінецкага раёна выпіў і стрэліў сабе ў руку з вінтоўкі. 31-гадовы мужчына знаходзіўся ў сябе дома, паведамляе Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз.

Фота: ДКСЭ

У стане алкагольнага ап'янення мужчына зарадзіў зброю, а затым абапёрся на яе ствол, зачапіў курткай спускавы кручок і стрэліў сабе ў ніжнюю частку рукі.

Пацярпелага шпіталізавалі, а зброю забралі на экспертызу.

Экспертыза паказала, што ў канструкцыю пнеўматычнай вінтоўкі ўносіліся змены, што пацягнула павелічэнне значэння дульнай энергіі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула