БЕЛ Ł РУС

У Ірпені ўсталююць мемарыяльную дошку ў гонар беларуса Змітра Апанасовіча, які загінуў баронячы горад

6.03.2025 / 16:23

Nashaniva.com

У Ірпені пад Кіевам усталююць яшчэ дзве мемарыяльныя дошкі ў памяць пра загінулых герояў Украіны. Пра гэта на пасяджэнні выканаўчага камітэта паведаміла начальніца аддзела культуры, нацыянальнасцяў і рэлігій Ірпенскай гарадской рады Яўгенія Антанюк, піша itvua.ua.

Адна з мемарыяльных дошак з'явіцца на вуліцы Варшаўскай — у памяць пра Змітра Апанасовіча (пазыўны «Тэрор»), беларуса, які загінуў пры абароне Ірпеня ў сакавіку 2022 года.

Другую дошку ўсталююць на вуліцы Катлярэўскага — у памяць пра Героя Украіны (пасмяротна), жыхара Ірпеня Віталя Дудая.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула