БЕЛ Ł РУС

Падчас тушэння пажару ў Івацэвіцкім раёне памёр начальнік пажарнай службы

7.03.2025 / 07:43

Nashaniva.com

Васіль Лобан разам з калегамі накіраваўся на пажар, дзе адчуў сябе кепска.

Падчас тушэння ляснога пажару ў Спораўскім лясніцтве Івацэвіцкага доследнага лясгаса пайшоў з жыцця начальнік пажарна-хімічнай станцыі Васіль Лобан, паведамляе Мінлясгас.

Напярэдадні Васіль Лобан адзначыў сваё 64-годдзе. Больш за палову жыцця ён прысвяціў служэнню лясной гаспадарцы: 35 гадоў прапрацаваў у Івацэвіцкім вопытным лясгасе, з якіх апошнія 4 гады — начальнікам ПХС. У лясгасе доўгі час працавала і ягоная жонка, паведамляе афіцыйны тэлеграм-канал ведамства.

Вядома, што Васіль Лобан разам з калегамі накіраваўся на пажар, дзе адчуў сябе кепска.

— Ён застанецца ў нашай памяці як шчыры, спагадлівы, адказны чалавек, прафесіянал сваёй справы, — падзяліліся калегі Васіля Лобана.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула