БЕЛ Ł РУС

Знайшлі радыяцыю ў грыбах і ягадах з Гродзенскай вобласці

7.03.2025 / 20:10

Nashaniva.com

У двух раёнах Гродзенскай вобласці выявілі радыеактыўныя грыбы і ягады. Дзе ёсць найбольшая верагоднасць трапіць на дары лесу, забруджаныя цяжкімі металамі, у тым ліку цэзіем-137, паведаміў тэлеканал «Беларусь 4. Гродна».

Фота ілюстрацыйнае

У абласным лесагаспадарчым аб'яднанні паведамілі, што ў 2024 годзе перавышэнне радыенуклідаў у ягадах, грыбах і мясе дзічыны зафіксавалі ў Іўеўскім раёне: ваколіцах райцэнтра і гарадскога пасёлка Юрацішкі.

Таксама высокі радыеактыўны фон зафіксавалі ў Ізвенскім і Любчанскім лясніцтвах, што ў Навагрудскім раёне. Усяго там было восем такіх выпадкаў. Пад пільнай увагай спецыялістаў апынуўся таксама Дзятлаўскі раён.

Сярод ягад моцна назапашваюць радыяцыю брусніцы, журавіны, рабіна, чарніцы і буякі. Сярод грыбоў — махавікі, маслякі і рыжыкі.

«У цэлым па вобласці плошча, якая заражаная цяжкімі металамі, складае больш за 10 тыс. га», — расказала вядучы інжынер Гродзенскага лесагаспадарчага аб'яднання (ДВЛГА) Таццяна Жук.

Яна таксама звярнула ўвагу на тое, што ягады і грыбы ў нізкай і вільготнай мясцовасці назапашваюць максімальную колькасць цяжкіх металаў, у той час як на ўзвышшах яе менш. 

Чытайце таксама:

Цюльпаны па 4 рублі, клубніцы — 65, белыя грыбы — 350 рублёў. Натоўпы мінчан рынуліся на Камароўку

У Белавежскай пушчы знайшлі новы для Беларусі від грыба

У Браславе — бусел, у Белавежскай пушчы — лісічкі. Цёплае надвор’е заблытала прыроду

Каментары да артыкула