У Мінску другі дзень запар ДТЗ з удзелам тралейбуса — сутыкнуўся з легкавіком
Кіроўца не вытрымліваў бяспечную дыстанцыю.
Фота: «Минск. Главное»
Здарэнне адбылося на вуліцы Сурганава днём 7 сакавіка. Тралейбус сутыкнуўся з аўтамабілем Hyundai.
Па папярэдняй інфармацыі, кіроўца тралейбуса не захоўваў бяспечную дыстанцыю. У ДТЗ ніхто не пацярпеў, тралейбус і машына атрымалі пашкоджанні.
Інцыдэнт з тралейбусам адбываецца ў Мінску другі дзень запар. Напярэдадні тралейбус урэзаўся ў дрэва.