Колькасць пажараў у прыродных экасістэмах сёлета павялічылася ў 13 разоў
Як паведамляе прэс-служба МНС, у Беларусі «ў параўнанні з аналагічным перыядам 2024 года назіраецца павелічэнне колькасці ўзгаранняў у прыродных экасістэмах у 13,4 разу (з 54 да 726 выпадкаў)». Пры гэтым «плошча іх уздзеяння» павялічылася ў 64 разы (з 4,3 га да 276,1 га).
Здымак ілюстрацыйны. Фота: freepik.com
Адзначаецца, што ад агню ў экасістэмах загінуў 1 чалавек у Брэсцкай вобласці, траўмаваныя 5 чалавек, знішчаны 31 будынак і 2 адзінкі тэхнікі, пашкоджана 25 будынкаў.
Паводле звестак МНС, за мінулыя суткі адбыўся 31 лясны пажар на агульнай плошчы больш за 67 га, 3 тарфяныя пажары на агульнай плошчы амаль 2 га і 259 пажараў травы і кустоў на агульнай плошчы больш за 76 га.
Чытайце таксама:
Мінлясгас просіць беларусаў паведамляць пра пажары
У Беларусі ўведзеныя першыя абмежаванні на наведванне лясоў
Падчас тушэння пажару ў Івацэвіцкім раёне памёр начальнік пажарнай службы