У Мінску моцна п'яны кіроўца ўрэзаўся ў трамвайны прыпынак
Здарэнне адбылося сёння ноччу на вуліцы Казлова паблізу дома №15, паведамляе ДАІ.
Фота: ДАІ
29-гадовы кіроўца Mercedes здзейсніў наезд на агароджу прыпыначнага пункта трамвая.
У выніку ДТЗ ніхто не пацярпеў, аўтамабіль атрымаў механічныя пашкоджанні.
Фізічны стан кіроўцы выклікаў падазрэнні. Па выніках медыцынскага агляду ў арганізме парушальніка выяўлена 1,92 праміле алкаголю.
Мужчына затрыманы, а аўтамабіль памешчаны на ахоўную стаянку.