БЕЛ Ł РУС

У Магілёве гарэў будынак прадпрыемства па перапрацоўцы шын

8.03.2025 / 17:47

Nashaniva.com

Ратавальнікі ліквідавалі пажар, які ўзнік у будынку аднаго з прадпрыемстваў Магілёва, паведамілі ў Магілёўскім абласным упраўленні МНС.

Фота: МНС

Паводле даных МНС, агонь узнік у будынку, які належыць ТАА «Данатон». Кампанія спецыялізуецца на перапрацоўцы зношаных шын, пакрышак і гуматэхнічных вырабаў, а таксама вытворчасці гумовай крошкі.

У памяшканні цэха знаходзілася 50 тон грануляванай гумы.

«У выніку пажару пашкоджаныя дзве тоны грануляванага кардоннага валакна, закураныя сцены і столь у цэху», — паведамілі ў МНС.

Пацярпелых у выніку інцыдэнту няма, бо пажар адбыўся ўначы і работнікаў кампаніі ў цэху не было.

Цяпер высвятляецца прычына надзвычайнага здарэння. У якасці адной з версій разглядаецца самазагаранне здробненай фракцыі грануляванага валакна.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула