БЕЛ Ł РУС

Аэрапорт Гамбурга нечакана цалкам спыніў працу праз стыхійны страйк

9.03.2025 / 11:08

Nashaniva.com

Раптоўная забастоўка супрацоўнікаў аэрапорта Гамбург-Фульсбютэль прывяла да поўнага спынення яго працы 9 сакавіка. Прафсаюз Verdi нечакана абвясціў пра страйк работнікаў па наземным абслугоўванні, што стала шокам для пасажыраў, піша Bild.

Фота: vecteezy.com

На сайце аэрапорта з'явілася тэрміновае паведамленне, што аэрапорт зачынены. На працягу ўсяго дня вылеты і прылёты адмененыя, а пасажырам рэкамендуецца звяртацца да авіякампаній для ўдакладнення інфармацыі аб рэйсах. Многія даведаліся пра сітуацыю ў апошнюю хвіліну праз пошту і месенджары.

Сітуацыя можа пагоршыцца яшчэ больш: прафсаюз Verdi анансаваў новыя страйкі ў панядзелак, 10 сакавіка, у аэрапортах Бэрліна, Гановера і Франкфурта.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула