БЕЛ Ł РУС

Калі знойдзеныя грошы можна пакінуць сабе

9.03.2025 / 13:48

Nashaniva.com

Грошы, якія вы знайшлі на вуліцы ці атрымалі як лішак у банкамаце, трэба абавязкова вярнуць уладальніку. Але ёсць нюанс.

Фота: vecteezy.com

Пра знаходку, калі вы не ведаеце, хто ўласнік, абавязкова трэба заявіць (вусна ці пісьмова) у міліцыю, выканкам ці мясцовы Савет дэпутатаў, піша Smartpress.

Пакуль будуць шукаць гаспадара грошай, вы можаце пакінуць іх у прадстаўнікоў вышэйпералічаных органаў альбо — у сябе.

У выпадку, калі ўладальніка знойдуць, чалавеку, які знайшоў грашовыя сродкі, належыць узнагарода — 20% ад сумы.

А вось калі за паўгода ўласніка не знойдуць, усю суму можна пакінуць сабе.

І яшчэ. Калі лішнюю купюру вам выдаў банкамат, звяжыцеся з банкам, паведаміце аб сітуацыі. У адваротным выпадку за неабгрунтавана атрыманыя грошы можна панесці адказнасць.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула