Ці можна вярнуць назад у краму букет кветак?
Што рабіць, калі букет хутка звянуў? Ці можна вярнуць грошы за няякасны тавар? На пытанне чытача адказала выданне «АиФ».
Фота: vecteezy.com
Па словах юрысткі Веранікі Шпакоўскай, жывыя кветкі адносяцца да катэгорыі нехарчовых тавараў належнай якасці, якія не падлягаюць абмену і вяртанню. Гэта азначае, што ў большасці выпадкаў пакупнік не зможа вярнуць грошы за букет, калі ён проста не спадабаўся або хутка звянуў без бачных на тое прычын.
Калі пасля пакупкі ў кветках ж пакупніком былі выяўлены дэфекты, аб якіх прадавец загадзя не паведаміў, то ў адпаведнасці з арт. 20 Закона № 90-3 «Аб абароне правоў спажыўцоў» пакупнік мае права запатрабаваць замену дэфектнага тавару або суразмернае зніжэнне яго цаны, але толькі калі дакажа, што дэфекты прысутнічалі яшчэ да набыцця.