15-гадовая дзяўчына загінула ў аварыі на Гомельшчыне
Яшчэ адна дзяўчына-падлетак у бальніцы.
Сёння каля 16:30 у Лельчыцах 28-гадовы кіроўца Audi, паводле папярэдняй інфармацыі, пры выездзе з другараднай дарогі не прапусціў Volkswagen, якім кіраваў 63-гадовы мужчына, паведамляе МУС.
У выніку сутыкнення пацярпелі пасажыры Volkswagen — дзве 15-гадовыя дзяўчынкі і 67-гадовая жанчына. Іх шпіталізавалі. Пазней адна з дзяўчат памерла.