БЕЛ Ł РУС

У Пермскім краі школьнік хацеў падпаліць кабінет з аднакласнікамі, але ў апошні момант перадумаў і заплакаў

10.03.2025 / 09:46

Nashaniva.com

Дзевяцікласнік Сярожа (імя зменена) вучыцца ў ліцэі ў горадзе Лысьва. З 28 лютага хлопец быў на бальнічным, а 6 сакавіка прыйшоў у школу з цяжкім партфелем.

Навучэнец прайшоў пункт аховы па пропуску і накіраваўся ў прыбіральню. Там пераапрануўся ў спартыўны касцюм, надзеў балаклаву і дастаў з заплечніка запальную сумесь, піша Baza.

Пакуль Сярожа быў у прыбіральні, яго заўважыў адзінаццацікласнік і паведаміў сацыяльнаму педагогу пра падазронага вучня. Разам яны паспяшаліся да пульта відэаназірання.

На камерах настаўнік убачыў, як Сярожа падыходзіць да кабінета, дзе знаходзіўся клас з настаўнікам, але ў апошні момант адыходзіць ад дзвярэй, спускаецца на першы паверх і пачынае плакаць.

Педагог забраў хлопца да сябе ў кабінет, пагаварыў з ім і высветліў, што Сярожа хацеў падпаліць кабінет, каб напалохаць аднакласнікаў, але ў апошні момант спужаўся і перадумаў.

У школу прыехала паліцыя і іншыя службы. Хлопца дапыталі і адправілі ў бальніцу для праверкі псіхічнага здароўя.

У заплечніку Сярожы аператыўнікі знайшлі: тры балончыкі, тры кактэйлі Молатава, ікону, два нажы, запальнічку, дзве цацачныя машынкі і ноўтбук.

Паводле слоў сваякоў Сярожы, ён ніколі не скардзіўся на булінг з боку аднакласнікаў і не меў праблем з вучобай.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула