БЕЛ Ł РУС

У Мінску і Мінскім раёне трэцякурснікам каледжаў дазволяць бясплатна ездзіць у гарадскім транспарце

11.03.2025 / 19:56

Nashaniva.com

Ад сёння ільгота будзе дзейнічаць штогод з 1 верасня да 30 чэрвеня, піша БелТа са спасылкай на прэс-службу Мінгарвыканкама.

Ілюстрацыйнае фота: Наша Ніва

Правіла датычыцца ўсіх студэнтаў 3 курса каледжаў, якія паступілі пасля 9 класа. Для іх па Мінску і Мінскім раёне праезд у гарадскім транспарце становіцца бясплатным.

Каб атрымаць ільготны праязны, трэба мець дакумент, які пацвярджае права на бясплатны праезд. Напрыклад, студэнцкі білет.

Раней гэта ільгота працавала толькі для студэнтаў першых і другіх курсаў каледжаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула