БЕЛ Ł РУС

Таксі ў Мінску паехала на чырвонае святло і сутыкнулася з пазадарожнікам

12.03.2025 / 16:16

Nashaniva.com

ДТЗ адбылося сёння каля 10:00 на праспекце Незалежнасці, паведамляе УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.

36-гадовы кіроўца машыны таксі Honda выехаў на скрыжаванне з вуліцай Свярдлова на забараняльны сігнал святлафора, у выніку чаго адбылося сутыкненне з аўтамабілем Mitsubishi, які рухаўся праз скрыжаванне на зялёны.

41-гадовы пасажыр Honda дастаўлены ў медустанову.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула