Самалёт спецпасланніка Трампа Стыва Уіткафа прызямліўся ў Маскве
Дзмітрый Пяскоў пацвердзіў перамовы ў Маскве з амерыканскай дэлегацыяй.
Стыў Уіткаф. Фота: Anna Moneymaker / Getty Images
Прэс-сакратар Пуціна пацвердзіў, што перамоўшчыкі ляцяць у Расію, але не стаў раскрываць дэталі кантактаў з амерыканскім бокам, каб «не забягаць наперад».
Самалёт спецпасланніка Трампа ляцеў з Саудаўскай Аравіі і сеў у аэрапорце Унукава.