БЕЛ Ł РУС

У 49 гадоў памёр экс-начальнік з Цэнтральнага РУУС Мінска

14.03.2025 / 10:26

Nashaniva.com

Дзмітрый Сёмкаў узначальваў аддзел па барацьбе з эканамічнай злачыннасцю.

Дзмітрый Сёмкаў

Падпалкоўнік міліцыі ў запасе Дзмітрый Сёмкаў памёр у 49 гадоў. Паводле даных міліцэйскай базы, ён звольніўся за службы ў лютым 2017 года. На той момант Сёмкаў быў кіраўніком аддзел па барацьбе з эканамічнай злачыннасцю Цэнтральнага РУУС Мінска.

Праўда, у сакавіку 2017 года ён даваў інтэрв’ю ў сувязі са 100-годдзем утварэння беларускай міліцыі і 80-годдзем з дня ўтварэння службы па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі.

«Для мяне і для супрацоўнікаў даручанага мне падраздзялення гэтыя юбілеі з'яўляюцца самымі значнымі прафесійнымі святамі», — адзначаў Сёмкаў і казаў пра адказнасць, якая ляжыць на ім.

Чытайце таксама:

31-гадовы беларускі футбаліст памёр пасля матчу

Прынц Люксембурга памёр у 22 гады ад рэдкай хваробы

Падчас тушэння пажару ў Івацэвіцкім раёне памёр начальнік пажарнай службы

Каментары да артыкула