Зяленскі зацвердзіў групу, якая будзе весці мірныя перамовы
15.03.2025 / 17:19
Узначаліць яе Андрэй Ярмак.
Ілюстрацыйнае фота: тэлеграм-канал Уладзіміра Зяленскага
Уладзімір Зяленскі выдаў распараджэнне стварыць дэлегацыю Украіны для ўзаемадзеяння з міжнароднымі партнёрамі «з мэтай забеспячэння перамоўнага працэсу па дасягненні справядлівага міру».
Дэлегацыю ўзначаліць кіраўнік Офіса Прэзідэнта Украіны Андрэй Ярмак.
У перамоўную групу таксама ўвойдуць міністр замежных спраў Украіны Андрэй Сібіга, міністр абароны Рустэм Умераў, намеснік кіраўніка Офіса Прэзідэнта Украіны Павел Паліса.