У Мінску загарэўся аўтобус
16.03.2025 / 17:13
Пра прычыны ўзгарання невядома.
У Мінску загарэўся аўтобус МАЗ. Здарылася гэта на скрыжаванні Лагойскага тракту і вуліцы Гамарніка. З-за гэтага абмежавалі рух па тракце з боку МКАД у напрамку вуліцы Гамарніка, паведамляе ДАІ Мінска.
Паводле папярэдняй інфармацыі, 39-гадовы кіроўца аўтобуса ўбачыў задымленне ў месцы размяшчэння рухавіка і неадкладна выпусціў пасажыраў.
Да прыезду МНС патушыць агонь спрабаваў кіроўца аўтобуса.
Пацярпелых няма.