БЕЛ Ł РУС

Абмеркавалі статус беларускіх добраахвотнікаў і вяртанне палонных. Падаляк і Лябедзька сустрэліся ў Кіеве

20.03.2025 / 10:47

Nashaniva.com

Дарадца Святланы Ціханоўскай Анатоль Лябедзька і дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк правялі рабочую сустрэчу ў Кіеве, піша «Парламенцкі канал».

«Як заўсёды гэта фармат шчырай размовы з элементамі кансультацый. Мне было цікава зразумець, колькі месца ў працоўным графіку Зяленскага займае Беларусь. Дык вось, як сцвярджае Падаляк, Лукашэнка ва ўкраінскай палітыцы ў раёне статыстычнай пагрэшнасці. А вось будучыня Беларусі, гэта тое, што рэальна прысунічае ў галаве ўкраінскага прэзідэнта. Тут ёсць разуменне, што без дэмакратычнай Беларусі не будзе бяспечнай Еўропы», — сказаў Лябедзька.

Падаляк таксама адзначыў пэўныя зрухі і змены ў прававым статусе беларускіх дабраахвотнікаў ва Украіне і выказаў спадзеў, што гэты працэс будзе мець пазітыўную дынаміку. Падрабязнасці гэтага не прыводзяцца. 

Таксама Падаляк адзначыў, што прэзідэнт Украіны мае мэту вярнуць з расійскіх вязніцаў усіх палонных. што змагаліся за свабоду Украіны, не зважаючы якой яны нацыянальнасці.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула