БЕЛ Ł РУС

Зяленскі заявіў, што Украіна атрымала новую партыю знішчальнікаў F-16

20.03.2025 / 11:37

Nashaniva.com

Паветраныя сілы Узброеных Сіл Украіны атрымалі дадатковую партыю знішчальнікаў F-16, паведаміў прэзідэнт Уладзімір Зяленскі, піша «Еўрапейская праўда».

Зяленскі не паведаміў колькасці знішчальнікаў, якія атрымала Украіна, аднак адзначыў, што гэта добрая навіна.

«Дадатковыя F-16 прыляцелі ва Украіну. Расіяне хлусяць, што яны нешта там збілі, нічога яны не збілі. А добрая навіна — некалькі самалётаў F-16 прыляцелі ва Украіну», — сказаў украінскі прэзідэнт.

Раней украінскі Цэнтр супрацьдзеяння дэзінфармацыі паведаміў, што інфармацыя аб збіцці самалёта F-16 над Сумскай вобласцю не адпавядае рэчаіснасці — гэты фэйк распаўсюджвалі расійскія каналы.

Утвораная ў 2023 годзе кааліцыя на чале з ЗША, Даніяй і Нідэрландамі ў мінулым годзе пачала перадаваць Украіне знішчальнікі F-16.

Першыя нідэрландскія знішчальнікі Украіна атрымала яшчэ ў кастрычніку 2024 года, а пра другую партыю стала вядома ў пачатку лютага 2025 года.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула