БЕЛ Ł РУС

Расійскі паэт і драматург памёр пасля таго, як яго адхілілі ад правядзення цырымоніі адкрыцця фестывалю анімацыі

20.03.2025 / 12:41

Nashaniva.com

Сёння памёр расійскі паэт, сцэнарыст, драматург і гумарыст Вадзім Жук, яму было 78 гадоў.

Вадзім Жук. Фота з Вікіпедыі

«Толькі што ў Суздалі памёр Вадзім Жук. Паэт, сцэнарыст і драматург, выбітны вастраслоў. На працягу многіх гадоў Вадзім Сямёнавіч вёў цырымоніі адкрыцця і закрыцця фестывалю анімацыі. І рабіў гэта бліскуча.

Але ўчора па загадзе зверху яго замянілі. Ён сядзеў у глядзельнай зале. Сказаў: «Не ўяўляеш, як мне балюча глядзець на гэту весялосць», напісала ў фэйсбуку Ларыса Малюкова.

Вадзім Жук нарадзіўся ў 1947 годзе ў Ленінградзе. У 2000—2001 гадах разам з Міхаілам Жванецкім вёў праграму «Простыя рэчы» на РТР. Пісаў куплеты да перадач «Ітого» і «Плаўлены сырок». Быў мастацкім кіраўніком і вядучым фестывалю гумару і сатыры «Залаты Астап», пастаянным вядучым і старшынёй журы фестывалю капуснікаў «Вясёлая каза». Таксама быў аўтарам сцэнароў да розных мультфільмаў і песень да мультфільма «Маша і мядзведзь».

Увосень 2020 года напісаў ліст у падтрымку пратэстаў у Беларусі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула