У Мінску ёсць замак, пра які мала хто ведае ФОТЫ
Аўтар тэлеграм-канала «Минск и минчанин» расказаў пра незвычайны будынак у Мінску — цагляную вежу ў двары дома па вуліцы Прытыцкага, 32.
Вежа размешчаная на тэрыторыі былога дзіцячага сада №281, закрытага ў 1990-я гады і пераробленага ў офісны будынак. Асобная пабудова з'яўлялася яго цеплавузлом (магчыма, аўтаномнай кацельні).
Пасля вызвалення ад асноўнай функцыі пабудова, верагодна, была рэканструяваная з ператварэннем яе ў «замак» і надзяленнем новай функцыяй — кавярні. Кавярня прапрацавала як мінімум да пачатку 2010-х, а пасля закрылася.
З тых часоў вежа пустуе, але пакуль не разбураецца і нават выглядае свежа. Асабліва ў атачэнні старых панэлек.
Чытайце таксама:
З Чырвонага касцёла ў Мінску ўжо некалькі дзён вывозяць рэчы
У «Мінск-Свеце» зноў патоп: вада льецца з балконаў і затапляе пад'езды
У квартале «Мінск-Свет» з’явіліся дамы з двухузроўневымі кватэрамі