У Гродне людзей і катоў тэрарызуюць лісы
Дзікія жывёлы ў Гродна заходзяць рэгулярна. Сустракалі тут і ласёў, і казуль, на невялікіх рэках нават у цэнтры горада жывуць бабры, а лісы заглядаюць ледзь не ва ўсе раёны горада. У раёне Альшанка візіты гэтых рудых гасцей ужо зусім звыклая справа, піша Newgrodno.by.
Здымак ілюстрацыйны. Фота: freepik.com
«Людзі ўжо стаміліся ад іх нашэсця. Тым больш, звяры небяспечныя. На днях на вачах ва ўсіх ліса разарвала ката», — расказаў чытач Newgrodno.by, падзяліўшыся і шакавальнымі кадрамі.
Калі вы заўважылі ў горадзе лісу або іншага ляснога візіцёра, то лепш будзе проста не набліжацца да яго. Ні ў якім разе не варта карміць жывёл або спрабаваць іх пагладзіць. Дзікі звер любы жэст ці нават гук можа ўспрыняць як небяспеку і тут жа праявіць агрэсію.
Варта памятаць, што дзікія жывёлы часцяком пераносяць мноства захворванняў і інфекцый. Самае небяспечнае ў гэтым выпадку — шаленства. Калі ліса вас укусіла, неадкладна звярніцеся да доктара!
Чытайце таксама:
У Беларусі стала ў 11 разоў больш аленяў
На ўскраіне Гродна на дрэве знайшлі павешанага сабаку
У мінскім заапарку з'явіўся «гібрыд» труса, капібары і аленю — мара