Трамп ліквідаваў міністэрства адукацыі ЗША
Сваім указам Трамп даручыў міністру адукацыі Ліндзе Макмэхан распачаць «усе неабходныя крокі» для закрыцця ўстановы і «вярнуць паўнамоцтвы ў сферы адукацыі на ўзровень штатаў». Указ быў падпісаны карцінна, у атачэнні школьнікаў.
Дональд Трамп. Фота: Christopher Furlong / Getty Images
«За 45 гадоў пасля стварэння Дэпартамента адукацыі ЗША трацяць на яго значна больш грошай, чым любая іншая краіна. Мы трацім больш за ўсё грошай на вучня, аднак мы ўнізе спісу ў пытанні паспяховасці адукацыі», — заявіў прэзідэнт ЗША.
З моманту стварэння ў 1979 годзе міністэрства адукацыі было нібыта выдаткавана тры трыльёны даляраў, але паказчыкі паспяховасці амерыканскіх вучняў не палепшыліся.
Намеснік прэс-сакратара Белага дома Харысан Філдс раней сказаў, што ўказ «дасць магчымасць бацькам, штатам і супольнасцям узяць кантроль у свае рукі і палепшыць вынікі ўсіх вучняў».
Дональд Трамп лічыць наяўнасць міністэрства адукацыі «вялікай афёрай» і спрабаваў закрыць яго яшчэ падчас свайго першага прэзідэнцкага тэрміну, але тады яго рашэнне не падтрымаў Кангрэс ЗША.
Чытайце таксама:
Трамп націснуў чырвоную кнопку ў сябе на стале. І патлумачыў, навошта гэта зрабіў
Белы дом: валоданне ЗША атамнымі электрастанцыямі Украіны будзе іх найлепшай абаронай