БЕЛ Ł РУС

Цеплазабеспячэнне ў раёне вуліцы Шаранговіча ў Мінску цалкам адноўлена

21.03.2025 / 7:54

Nashaniva.com

Раніцай у 5:58 цеплазабеспячэнне жылога фонду было адноўлена. Тэмпература паветра ў дамах грамадзян не апускалася ніжэй за дапушчальныя нормы, паведамляе Мінскэнерга.

Фота: Мінскэнерга

20 сакавіка а 14:00 у Мінску ў раёне вуліцы Шаранговіча адбылося пашкоджанне цепласеткі дыяметрам 800 мм, што стала прычынай часовага парушэння цеплазабеспячэння часткі спажыўцоў па вуліцах Панчанкі і Сухараўская.

Частка спажыўцоў была аператыўна перападключаная да рэзервовых крыніц цеплазабеспячэння. Спецыялісты правялі работы па выяўленні месца пашкоджання, адпампоўвання вады з цеплавой камеры і рамонце пашкоджанага ўчастка трубаправода.

У рамонтна-аднаўленчых работах былі задзейнічаныя 30 супрацоўнікаў філіяла «Мінскія цеплавыя сеткі» і 8 адзінкаў тэхнікі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула