БЕЛ Ł РУС

Каля Камароўскага рынку можна прайсці абследаванне на сухоты

21.03.2025 / 10:40

Nashaniva.com

Проста каля ўваходу на Камароўскі рынак кожны ахвотны можа бясплатна прайсці абследаванне і зрабіць флюараграфію, паведамляюць Мінск-навіны.

Скрыншот відэа Мінск-навіны

Акцыя праходзіць напярэдадні Сусветнага дня барацьбы з сухотамі, які штогод адзначаецца 24 сакавіка.

Кожны жадаючы зможа атрымаць падрабязную інфармацыю пра гэтае захворванне і праверыць стан лёгкіх.

Час працы — да 16:00.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула