БЕЛ Ł РУС

Васкрасенскі напісаў, што Луцкіна прасілася вярнуцца на БТ, але Эйсмант не ўзяў. Луцкіна: «Хлусня»

21.03.2025 / 17:5

Nashaniva.com

Юрый Васкрасенскі напісаў, што палітзняволеная журналістка Ксенія Луцкіна пасля выхаду на свабоду спрабавала вярнуцца на БТ, але атрымала адмову ад Івана Эйсманта. «Наша Ніва» спытала Ксеніі, як было ў рэальнасці.

Ксенія Луцкіна

Юрый Васкрасенскі расказаў, пасля выхаду на волю Луцкіна хутка з ім звязалася:

«У полі яе цікаўнасцяў было працаўладкаванне назад на БТ, на любую пасаду і пазіцыю, асабліва з прычыны старту новага перспектыўнага, з яе слоў, праекта — «Першага інфармацыйнага». Сабраўшыся з рэшткамі эмпатыі, я звярнуўся да кіраўніка Белтэлерадыёкампаніі з просьбай прыняць Ксенію назад, на што атрымаў прынцыповы адказ.

Іван Міхайлавіч [Эйсмант], чалавек не менш эмпатычны, аказаўся больш дальнабачным […] «Не возьмем нават прыбіральшчыцай! І калектыў не прыме, і здрадзіць праз месяц!»

Ксенія расказала «Нашай Ніве», што сустрэча з Васкрасенскім у яе насамрэч была, але ў астатнім ягоная заява — хлусня, і яна не бачыць сэнсу гэта каментаваць. Паводле слоў Ксеніі, насамрэч гэта Васкрасенскі прапаноўваў ёй працу на БТ:

«Я не бачу сябе ў сучаснай Белтэлерадыёкампаніі, пра што яму і сказала. Праца на «Першым інфармацыйным» — гэта смешна. 

Калі чалавек не знаёмы з Крымінальным кодэксам, хочацца нагадаць яму, што існуе артыкул пра паклёп».

Чытайце таксама:

«Сказалі: Эйсмант на цябе вельмі злы». Ксенія Луцкіна — пра падзеі на БТ у 2020-м, калонію і цяжкую хваробу

Журналістка Ксенія Луцкіна: Не памятаю прыезд у калонію, таму што вывалілася з аўтазака і страціла прытомнасць

Неабходную суму для журналісткі Ксеніі Луцкінай сабралі за два дні

Каментары да артыкула