БЕЛ Ł РУС

У Віцебску 5-гадовае дзіця і школьніца атрымалі сур’ёзныя траўмы ад падзення лёду

22.03.2010 / 12:30

Абодва здарэнні адбыліся ў адзін дзень у мінулыя выхадныя. З‑за падзення лёду з даху жылога дома па вул. Пралетарскай

пяцігадовы хлопчык атрымаў аскепачны пералом чэрапа і ўдар галаўнога мозгу.

З цяжкімі раненнямі малое змешчана ў рэанімацыйнае аддзяленне Віцебскай абласной клінічнай бальніцы.

У аналагічнай сітуацыі, якая адбылася па вул. Горкага, сур’ёзна пацярпела і дзяўчына 1994 года нараджэння:

дзесяцікласніца атрымала рубленую рану патыліцы і таксама знаходзіцца ў шпіталі.

Праверкі па гэтых фактах праводзіць пракуратура Першамайскага раёна Віцебска.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула