БЕЛ Ł РУС

Глядзіце, які незвычайны папугай жыве ў Гродзенскім заапарку

23.03.2025 / 11:5

Nashaniva.com

Трыша — какаду нялёгкага лёсу, якога выхадзілі супрацоўнікі Гродзенскага заапарка. 

Птушцы каля 12 гадоў. На першым годзе свайго жыцця Трыша захварэў на невылечную хваробу папугаяў.

Да ветэрынараў заапарка ён трапіў у сумным стане лысай, злой, крыклівай птушкі, якая нікому не давярае.

Пасля некалькіх гадоў стабілізацыі фізічнага і псіхалагічнага стану здароўе, знешні выгляд і характар птушкі палепшалі. Зараз гэта —таварыская птушка, якая любіць пець і танцаваць.

Праўда, Трыша працягвае жыць у ветэрынарным корпусе: яго неэкспазіцыйная знешнасць выклікае непаразуменне і негатыў з боку наведвальнікаў, расказваюць у заапарку.

Але папугай жыве вельмі камфортна, акружаны любоўю, увагай і клопатам супрацоўнікаў заапарка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула