БЕЛ Ł РУС

Трагічна загінуў былы афіцэр мінскага АМАПа. Да 50-годдзя ён не дажыў літаральна тры дні

24.03.2025 / 15:44

Nashaniva.com

Прычынай смерці стаў няшчасны выпадак, але што менавіта, невядома. 

Сяргей Кісель служыў у трэцяй асобнай Чырванасцяжнай брыгадзе спецназа (у/ч 3214), якая размешчана на праспекце Незалежнасці (Уручча) у сталіцы. 

Сваё 50-годдзе Кісель павінен быў адзначыць 18 сакавіка, але не дажыў да яго літаральна тры дні. 

Прычына гібелі — няшчасны выпадак, аднак што менавіта адбылося, пакуль не вядома, піша MAYDAY.TEAM

19 сакавіка былога афіцэра пахавалі на радзіме ў вёсцы Казулічы ў Кіраўскім раёне на Магілёўшчыне.

Менавіта ў гэтыя ж дні — 19 сакавіка, але 2008 года — Кіселя звольнілі з міліцыі за парушэнне ўмоў кантракту, высветліла «Наша Ніва».

@nashanivanews Афіцэра мінскага АМАПа не стала напярэдадні свайго юбілея #беларусь #мова #минск #омон #минсксейчас #милициябеларуси #новостибеларуси ♬ Crime Scene - Avery Alexander

На інтэрнэт-старонцы асацыяцыі ветэранаў спецназа МУС «Честь» 15 сакавіка быў апублікаваны некралог. Там гаворыцца, што Кісель быў узорным супрацоўнікам. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула