БЕЛ Ł РУС

Супраць рыбака з Мядзельскага раёна распачалі крымінальную справу за лоўлю шчупакоў

24.03.2025 / 19:39

Nashaniva.com

Прычынай для крымінальнай справы сталі дзевяць шчупакоў, якіх ён вылавіў з дапамогай трох сетак, піша БелТА.

Ілюстрацыйнае фота: «Наша Ніва»

Дзевяць шчупакоў аказаліся забароненымі для лоўлі ў Беларусі з 9 сакавіка па 23 красавіка. Следчы камітэт палічыў, што праз іх лоўлю 56-гадовы рыбак прычыніў навакольнаму асяроддзю шкоду ў 4,7 тысяч рублёў.

Усяго 21 сакавіка на возеры Вялікія Швакшты ў Пастаўскім раёне вылавіў 23 рыбы. Яго заўважылі інспектары Нацыянальнага парку «Нарачанскі».

Пастаўскі РАСК распачаў супраць рыбака крымінальную справу аб незаконнай здабычы рыбы (частка 2 артыкула 281 КК). Максімальнае пакаранне па ёй — пазбаўленне волі тэрмінам да 3 год. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула