БЕЛ Ł РУС

У Мінскэнерга расказалі, чаму ў мінскай Сцяпянцы былі перабоі з электрычнасцю

24.03.2025 / 22:59

Nashaniva.com

Праблемы з электразабеспячэннем адбываліся сёння з 12 да 17:30.

Ілюстрацыйнае фота: «Наша Ніва»

Прычынай для збояў сталі механічныя пашкоджанні двух кабельных ліній. Іх выконвала вонкавая арганізацыя, якая не мела дазволу на земляныя працы, сцвярджае Мінскэнерга.

Электрычнасці не было ў Сцяпянцы па вуліцах Анаева, Ваўпшасава, Геалагічнай, Карвата, завулку 2-гім пераходным, Радыяльнай, Халмагорскай, завулку 2-гім Халмагорскім, вуліцы Солтыса, завулку Солтыса.

У 17:30 электразабеспячэнне ў раёне аднавілі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула