БЕЛ Ł РУС

У Веткаўскім раёне жанчына пайшла на рыбалку і патанула

25.03.2025 / 0:11

Nashaniva.com

Ратавальнікі ў Веткаўскім раёне знайшлі ў вадаёме цела жанчыны, паведаміў тэлеграм-канал «Освод. Гомельская вобласць».

Фота: t.me/osvodgomel

Паведамляецца, што цела знайшлі 24 сакавіка паблізу дамбы ў вёсцы Старое Сяло.

Як стала вядома, некалькі дзён таму жанчына 1980 года нараджэння пайшла на рыбалку і не вярнулася дадому. Пра яе знікненне паведамілі сваякі.

Фота: t.me/osvodgomel

Цяпер праводзяцца аператыўна-следчыя мерапрыемствы, высвятляюцца абставіны здарэння.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула