«Мне ўжо кепска». Беларус паказаў нашэсце кляшчоў у раёне
Беларус паказаў нашэсце кляшчоў у Камянецкім раёне. Ён распавёў, што прыехаў на рыбалку, а яго атакавалі кляшчы. «Глядзіце, глядзіце, глядзіце», — з жахам кажа ён, калі паказвае, колькі кляшчоў было на яго штанах.
Пост набраў амаль 2 мільёны праглядаў і 1400 каментароў, піша Blizko.
Карыстальнікі пачалі актыўна каментаваць відэа:
- У савецкі час лясы апрацоўвалі ад кляшчоў.
- Я адразу падумаў, што гэта дзіркі ад зваркі.
- Беражыце сябе! Я хварэла на барэліёз — нікому не пажадаю.
- У мяне сёння сабака памёр ад укусу.
- Я б паніку злавіла, усім сэрцам іх баюся.
- Мне ўжо кепска. Я ў лес гадоў 15 не хаджу праз гэтыя казюркі.
Кляшчы могуць уяўляць вялікую небяспеку для здароўя: яны могуць перадаваць інфекцыйныя захворванні, такія як барэліёз (хвароба Лайма), клешчавы энцэфаліт, анаплазмоз.