БЕЛ Ł РУС

У Літве на мяжы з Беларуссю пасля вучэнняў зніклі чацвёра амерыканскіх вайскоўцаў

26.03.2025 / 12:46

Nashaniva.com

Абноўлена

На палігоне каля літоўскага Падброддзя на мяжы з Беларуссю пасля вучэнняў зніклі чацвёра амерыканскіх вайскоўцаў. Разам з імі знік гусенічны транспартны сродак, паведамляе Delfi. 

Ілюстрацыйны здымак. Фота: Мінабароны Літвы

«Меркаванае месца здарэння ўстаноўлена, вядуцца пошукава—выратавальныя працы», — паведаміў прадстаўнік літоўскага войска маёр Гінтаўтас Цюніс.

Інфармацыю пра здарэнне паліцыя атрымала ў аўторак у 19:19. Раней паведамлялася, што на вучэннях зніклі тры вайскоўцы.

Пры якіх абставінах зніклі вайскоўцы на аўтамабілі, невядома.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула