БЕЛ Ł РУС

Сёння ў Беларусі можна будзе назіраць частковае сонечнае зацьменне

29.03.2025 / 12:31

Nashaniva.com

29 сакавіка, у суботу, нас чакае частковае сонечнае зацьменне, якое будзе бачнае ў Паўночнай Амерыцы, частцы Еўропы (у тым ліку і на тэрыторыі Беларусі), Грэнландыі і Атлантычным акіяне, паведамляе падкаст «Праз космас».

Частковыя сонечныя зацьменні адбываюцца, калі Месяц знаходзіцца паміж Зямлёй і Сонцам, але не цалкам закрывае сонечны дыск.

Найлепшае месца для назірання цяперашняга частковага зацьмення — поўнач Канады і паўвостраў Лабрадор, дзе максімальная яго фаза дасягне цэлых 93,61%.

Што тычыцца тэрыторыі Беларусі, то яна будзе на краі паўценю, які адкіне Месяц на планету. Найлепшае ж месца для назірання ў нашай краіне — гэта Гродна. Там месяцовая кружэлка закрые 7,14% нашай зоркі.

На карце бачны час максімальнай фазы і працягласць зацьмення для абласных цэнтраў. Напрыклад, у Магілёве частковае сонечнае зацьменне пачнецца ў 14:12, дасягне максімальнай фазы ў 14:40 (калі Месяц «адкусіць» 3,13% Сонца), і скончыцца ў 15:09.

Для тых, хто хоча назіраць частковае сонечнае зацьменне, трэба набыць адпаведныя акуляры для назірання за Сонцам. Прагляд гэтай з'явы няўзброеным вокам можа пашкодзіць вашы вочы і зрок. Звычайныя штодзённыя сонечныя акуляры для гэтага не падыходзяць.

Чытайце таксама:

Названыя пераможцы конкурсу астранамічнай фатаграфіі ФОТА

Беларускі навуковец, чые здымкі публікуе NASA — пра астрапейзажы, галактыку Андрамеды, «зорку Венеру» і касмічныя краявіды на Крыце 

Астраномы адкрылі новы астэроід. А пасля аказалася, што гэта аўтамабіль, які лятае ў космасе

Каментары да артыкула